Больш, чым цацка


Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на выставу калекцыйных лялек, мішак і клоўнаў “Больш, чым цацка”.

Са старажытных часоў цацка выклікае ў дзяцей захапленне і выхоўвае іх. Для дарослых жа яна ператвараецца ў прадмет мастацтва, калекцыянавання і арыгінальны элемент інтэр'еру. Кожны майстар аддае часцінку сваёй душы, укладаючы яе ў па-дзіцячы наіўныя вочы лялькі.

Напярэдадні міжнароднага дня лялечніка Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае жыхароў і гасцей горада ў казачную і па-сапраўднаму чароўную атмасферу выставы прыватнай калекцыі лялек, мішак і клоўнаў ад Ганны Страхавай. Гэта калекцыйныя лялькі аўтарскай і фабрычнай вытворчасці з Германіі, Францыі, Швейцарыі, Іспаніі і ЗША 1960-2000-хх г., якія запатрабаваныя сярод калекцыянераў і аматараў мастацтва па ўсім свеце.

Квіток на выставу – 4 руб.; для навучэнцаў – 2 руб.