II Навукова-практычная канферэнцыя «Расонскі край: гісторыя, культура, людзі (да 225-годзя з дня нараджэння Я. Баршчэўскага)»


РЭГЛАМЕНТ ПРАЦЫ:
выступленні з дакладамі – да 20 хвілін.

ПРАЦОЎНЫЯ МОВЫ:
беларуская, руская.

20 чэрвеня 2019 года

ПЛЕНАРНАЕ ПАСЯДЖЭННЕ
(г.п. Расоны, вул. Савецкая, 10а,
выставачная зала УК «Музей баявой садружнасці»)

Прывітальнае слова старшыні Расонскага раённага
выканаўчага камітэта Уладзіміра Уладзіміравіча Быкава.

Прывітальнае слова дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі,
кандыдата гістарычных навук, дацэнта
Вячаслава Віктаравіча Даніловіча.

Прэзентацыя выставы «Ян Баршчэўскі. Казачнік з азёрнага краю».

Кожар Надзея Уладзіміраўна – мастацкі кіраўнік народнага клуба «Натхненне».
Тэма даклада: «Шляхціц Завальня. Сувязь часоў».

Мінскевіч Сяргей Леанідавіч – старшы навуковы супрацоўнік ДНУ «Цэнтр беларускіх даследаванняў культуры, мовы і літаратуры» НАН Беларусі, Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, кандыдат філалагічных навук.
Тэма даклада: «Рамантычны фалькларызм Яна Баршчэўскага і Адама Міцкевіча: спадкаемства і творчае развіццё».

Вінаходаў Дзмітрый Алегавіч – доктар біялагічных навук, дацэнт Санкт-Пецярбургскай асацыяцыі беларусістаў.
Тэма даклада: «Биография Яна Барщевского в свете архивных источников».

Выступленні з дакладамі

Лобач Уладзімір Аляксандравіч – прафесар кафедры гісторыі і турызму УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт», доктар гістарычных навук.
Тэма даклада: «Вобраз чараўніка ў творах Яна Баршчэўскага».

Аўсейчык Уладзімір Яўгенавіч – дацэнт кафедры архітэктуры УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт», кандыдат гістарычных навук.
Тэма даклада: «Асаблівасці пахавальна-памінальнай абраднасці Расоншчыны (па фальклорных і этнаграфічных матэрыялах канца ХХ – пачатку ХХІ ст.)».

Клімаў Марат Васільевіч – старшы навуковы супрацоўнік аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук.
Тэма даклада: «Фартэцыя Нешчарда. Стан і перспектывы археалагічнага вывучэння па выніках прац 2017–2019 гг».

Галубовіч Віталь Уладзіміравіч – дацэнт кафедры грамадскіх навук УА «Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт», кандыдат гістарычных навук.
Тэма даклада: «Шляхецкі род Глазкаў у 16-17 ст.: праблема паходжання і пачатковай гісторыі».

Грачоў Мікалай Мікалаевіч – перакладчык, пісьменнік, краязнаўца.
Тэма даклада: «Значимость сражений Якубово и Клястицы. Новые данные».

Урублеўскі Вадзім Валер’евіч – загадчык сектара выставачнай дзейнасці, тэматычных і генеалагічных даследаванняў аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, кандыдат гістарычных навук.
Тэма даклада: «Гарбачэўска-Абітоцкая рымска-каталіцкая парафія: гісторыя, геаграфія, насельніцтва (1800 – 1864 гг.)».

Бабіч Наталля Аркадзьеўна – настаўнік гісторыі ДУА «Расонская сярэдняя школа імя П.М. Машэрава».
Тэма даклада: «Александр Шлюбский – выдающийся учёный с Россонщины».

Каралёў Максім Генадзьевіч – старшы выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных навук УА «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».
Тэма даклада: «Латышы на Расоншчыне ў міжваенны час».

Нарэйка Канстанцін Аляксандравіч – вядучы супрацоўнік «Музея баявой славы» Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Тэма даклада: «Боевая деятельность 3-й Белорусской партизанской бригады на территории Россонского района в 1943 году».

Сырэвіч Ірына Вікенцьеўна – старшы навуковы супрацоўнік «Музея баявой славы» Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Тэма даклада: «Деятельность специального отряда «Боевой» на Полоцко-Россонском направлении в 1942-1944 гг.».

Салаўёў Сяргей Аляксандравіч – галоўны захавальнік фондаў УК «Музей баявой садружнасці» г.п. Расоны.
Тэма даклада: «Медицинское обеспечение Россонской партизанской бригады имени И.В. Сталина».

Грэбень Яўген Аляксандравіч – загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт», кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Тэма даклада: «Карательные операции нацистов в воспоминаниях жителей Россонского района».

Сумко Алена Вячаславаўна – дацэнт кафедры гісторыі і турызму УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт», кандыдат гістарычных навук.
Тэма даклада: «Пасляваенная рэчаіснасць Расоншчыны па матэрыялах вуснай гісторыі».

Корсак Алеся Іосіфаўна – загадчык кафедры гісторыі і турызму УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт», дацэнт, кандыдат гістарычных навук.
Тэма даклада: «Деятельность Россонского районного исполнительного комитета в советский период по сохранению памяти погибших в Великой Отечественной войне (документы Зонального государственного архива в г. Полоцке)».

Бахір Юлія Мікалаеўна – выкладчык кафедры гісторыі Беларусі УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава».
Тэма даклада: «Удзел Таварыства Чырвонага Крыжа ў вырашэнні медыка-сацыяльных праблем на Расоншчыне ў другой плове 1980-х гг.».

21 чэрвеня 2019 года

Працяг працы канферэнцыі – 10.30 – 12.00.

Выступленні з дакладамі

Вінаходаў Дзмітрый Алегавіч – доктар біялагічных навук, дацэнт Санкт-Пецярбургскай асацыяцыі беларусістаў.
Тэма даклада: «Беларусь Яна Барщевского: Туристический маршрут».

Бахір Юлія Мікалаеўна – выкладчык кафедры гісторыі Беларусі УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава» Сумесна з А. І. Серабраковым А.В. Кролам.
Тэма даклада: «Организация и проведение походов по Россонскому району для студентов ВГУ имени П.М. Машерова: опыт, перспективы, новые маршруты».

Сергачоў Сяргей Аляксеевіч – прафесар УА «Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт», доктар архітэктуры.
Тэма даклада: «Краязнаўчы патэнцыял Расоншчыны і пазіцыі лідэра ў беларускім аграэкатурызме».

Абмеркаванне стэндавых дакладаў – 11.30-12.00.

СТЭНДАВЫЯ ДАКЛАДЫ

Шаладонаў Ігар Міхайлавіч – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Я. Купалы НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук.
Тэма даклада: «Мастацка-вобразная сістэма аповесцей Яна Баршчэўскага».

Слесарава Таццяна Пятроўна – дацэнт кафедры агульнага і рускага мовазнаўства УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава», кандыдат філалагічных навук.
Тэма даклада: «Анамастычная прастора “Шляхціца Завальні”».

Бароўка Ванда Юльянаўна – прафесар кафедры літаратуры ВДУ імя П.М. Машэрава, прафесар кафедры літаратуры УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава», доктар філалалагічных навук.
Тэма даклада: «Мастацкі дыялог з традыцыямі Я. Баршчэўскага ў прозе У. Караткевіча і Л. Рублеўскай: шляхецкая тэма».

Рынкевіч Уладзімір Іванавіч – прафесар УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітет культуры і мастацтва», дацэнт.
Тэма даклада: «Акварэльная галерэя: пачатак і перспектывы».

118