Майстар-клас «ТКАЦТВА З РАСЛІН»


Дарагія сябры!
20 ліпеня а 14 гадзіне запрашаем вас на майстар-клас «ТКАЦТВА З РАСЛІН» па вырабе габелена з траў!
Ткацтва — старажытнае рамяство, пры дапамозе якога з нітак можна зрабіць тканіну для адзення і іншых неабходных у побыце рэчаў.
А што, калі замест нітак выкарыстоўваць расліны — кветкі і зёлкі, што нясуць на сабе водар беларускага лета?
Ужо стала традыцыяй менавіта ў гэтую пару найбольшага росквіту прыроды праводзіць у музеі майстар-клас, падчас якога кожны з нашай дапамогай зможа саткаць габелен, які захавае ў сабе прыгажосць летніх палёў і яшчэ доўгі час будзе радаваць вас духмяным водарам!
Пачатак 20 ліпеня (субота) а 14-й гадзіне
Кошт: 3 рублі
Тэлефон для даведак: 46-30-41
Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я, Войкава, 1

188