Выстава В. Жукава «Вандроўкі па роднаму краю»


Вядомы полацкі мастак Віктар Жукаў прадстаўляе!..
Лепшыя пейзажныя работы - ў выставачнай зале Музея гісторыі і культуры г.Наваполацка.
Творчы лёс майстра жывапісу В. Жукава непарыўна звязаны з пачуццём бязмернага кахання да прыроды роднага краю. Глыбока рэалістычныя пейзажы напоўнены асаблівай радасцю, цеплынёй, нават, унутраным спакоем, якія, безумоўна, падштурхнуць кожнага гледача да філасофскіх разважанняў.
Прыходзьце і атрымлівайце асалоду ад убачаннага!
Выстава працуе штодзённа з 10.00 да 18.00 па адрасе: вул. Юбілейная д.1.
Кошт квіткоў: 1.50 руб. - дарослы, 1.00 руб. - дзіцячы.
Даведкі па тэл.: 51-80-55.