Выстаўка «Прыгажосць роднай зямлі»


Персанальная выстаўка карцін ў тэхніцы вышыўка крыжыкам «Прыгажосць роднай зямлі» Ціханавіча Лявонція Іванавіча

Лявонцій Іванавіч нарадзіўся ў вёсцы Загор’е Дзяляціцкае Навагрудскага раёна. У цяперашні час жыве і працуе ў Навагрудку. З 2001 года вышыта больш за сто работ.
Узнагароджаны дыпломам II ступені Міжнароднага фестывалю творчасці інвалідаў «Віцебск - 2017» Грамадскага аб'яднання «Беларускае аб'яднанне інвалідаў», Падзячным лістом Навагрудскага Раённага Савета дэпутатаў (2018 г).