«Згукі Бацькаўшчыны»


Запрашаем на мастацкую выставу “Згукі Бацькаўшчыны

Летам 1911 года малады беларускі паэт Максім Багдановіч упершыню пасля доўгага растання наведаў радзіму, летнія месяцы правёў ён у фальварку “Ракуцёўшчына”. За два месяцы М.Багдановіч напісаў два цыклы вершаў і дзве паэмы, якія сталі падмуркам першага і адзінага зборніка вершаў “Вянок” (Вільня, 1913 год). Гэты час стаў вельмі плённым для паэта, які шукаў натхнення ў вобразах роднай прыроды, беларусах, якія жылі побач з ім.

Пейзажная лірыка Максіма Багдановіча не пакідае абыякавым ніводнага чалавека, асаблівае ўздзеянне аказвае яна на людзей творчых. Вершы з’яўляюцца крыніцай натхнення для беларускіх мастакоў, многія  з іх выпраўляліся ў падарожжа па мясцінах Багдановіча, наведвалі Ракуцёўшчыну і яе маляўнічыя ваколіцы.

Жывапісныя палотны, якія захоўваюцца ў фондах Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, не толькі дэманструюць прыгожыя краявіды беларускай прыроды. Творы трэба разглядаць значна шырэй, як жаданне перадаць гармонію чалавека і прыроды, адчуванне плыннасці часу, уменне прыкмеціць прыгажосць, якая знікае ў імгненне вока, і занатаваць гэтае імгненне для будучых пакаленняў…

Выстава працуе з 3 жніўня па 1 верасня 2022 года

Аўторак-нядзеля, з 10.00 да 18.30

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

г.  Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а, тэл.: (017) 363 07 61 maksimbagdanovich@gmail.com

154