ПРЭС-РЭЛІЗ
«Залюстроўе:
Творы Якуба Коласа ў ілюстрацыях Мікалая Селешчука».
Адкрыццё часовай экспазіцыі і вечар успамінаў
да 75-годдзя з дня нараджэння мастака
17 жніўня 2022 а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі «Залюстроўе»:
Творы Якуба Коласа ў ілюстрацыях Мікалая Селешчука» ў фармаце вечара ўспамінаў.
Да творчасці Народнага паэта Беларусі, класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа звярталіся многія беларускія мастакі. Сярод іх – Валянцін Волкаў, Васіль Шаранговіч, Эдуард Агуновіч, Арлен Кашкурэвіч, Георгій Паплаўскі, а таксама Мікалай Селяшчук.
Найбольшую вядомасць Мікалаю Селешчуку прынеслі яго жывапісныя працы. Але пачатак творчасці мастака звязаны з кніжнай графікай. Адной з першых стала работа над ілюстрацыямі да зборніка дзіцячых апавяданняў Якуба Коласа «Страшнае спатканне». Паэма Якуба Коласа «Сымон-музыка» была адной з апошніх кніг, якую ілюстраваў Мікалай Селяшчук.
Арыгіналы ілюстрацый да зборніка апавяданняў Якуба Коласа «Страшнае спатканне» захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Усе яны прадстаўлены ў межах выставачнага праекта разам з копіямі ілюстрацый Мікалая Селешчука да паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка».
На вечар успамінаў запрошаны вядомыя беларускія пісьменнікі, чые кнігі ілюстраваў Мікалай Селяшчук, а таксама сябры мастака. Мадэратар мерапрыемства – мастацтвазнаўца, дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Наталля Шаранговіч.
Сардэчна запрашаем!
Кантактны тэлефон: (017) 270 10 55, (017) 353 17 03
Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
www.kolasmuseum.by; e-mail: info@kolasmuseum.by