Выстава «АРТ-АРХ: малюнак, фігура, чалавек»


З 17 чэрвеня па 25 верасня 2022 г. у музеі гісторыі і культуры г.Наваполацка дзейнічае выстава вучэбных работ па малюнку «АРТ-АРХ: малюнак, фігура, чалавек» студэнтаў-архітэктараў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай. На выставе прадстаўлены замалёўкі і малюнкі натуршчыкаў з гіпсавымі партрэтамі грэческіх багоў, а таксама агаленай натуры (ню). Малюнак як прадмет з'яўляецца неад'емнай часткай навучальнага працэсу студэнтаў-архітэктараў і дызайнераў, так як фарміруе цэльную творчую асобу, развівае пачуццё маштабнасці, якое неабходна будучым спецыялістам гэтай спецыяльнасці.

Выстава будзе цікава як будучым абітурыентам, якія пажадаюць звязаць сваё жыццё з архітэктурай і дызайнам, так і жыхарам і гасцям горада, каб пазнаёміцца з навучальным працэсам ва ўніверсітэце. 

Адрас: вул.Маладзёжная,45/3.

Кантактная асоба:

Клімята Аляксандр Вячаслававіч, малодшы навуковы супрацоўнік.

+375 (214) 51-05-16.

233