Выстава «Чаканне». Сучасная графіка віцебскіх мастачак


Чаканне ёсць адным з самых распаўсюджаных станаў у жыцці кожнага чалавека. Чаканне асацыюецца як са станоўчымі, так і з сумнымі сюжэтамі – са спадзяваннем, добрымі прадчуваннямі і надзеямі, але і з тугой, смуткам і аскезай. Шматбаковасць і супярэчлівасць гэтай тэмы робіць яе заўсёды актуальнай для адлюстравання ў творчасці.

Здольнасць да чакання, «талент чакаць» часцей за ўсё ўзгадваецца як традыцыйна жаночая якасць; можна паспрачацца з такім пунктам гледжання, але найбольш прадуктыўным падаецца прадставіць погляд сучасных жанчын на гэтую праблематыку. Удзельніцамі «Чакання» сталі мастачкі Вікторыя Крупская, Антаніна Фалей, Алена Гурына і Настасся Ганчарова.

Акрамя семантычнага боку, праект «Чаканне» разглядае і тэарэтычныя пытанні сучаснай графікі: межаў паміж відамі мастацтва, тэхнік, матэрыялаў.

247