
31 студзеня а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца выступленне ансамбля салістаў “Класік-авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай з праграмай “Рамантыка зімовага вечара”.
У выкананні салістаў ансамбля, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Максіма Юргілевіча (габой), Вікторыі Янушкевіч (флейта), Кірыла Целяпнёва (кларнет), Марыі Доўжык (скрыпка, вакал), Караліны Дыба (скрыпка), Алесі Носавай (скрыпка, вакал) прагучаць наступныя творы:
- Алесандра Марчэла. Адажыа для габоя і струнных;
- Людвіг ван Бетховен. Трыа для флейты, габоя і кларнета;
- Эжэн Ізаі. Саната для скрыпкі сола №3 “Балада”;
- Роберт Мучынскі. Дуэт для флейты і кларнета;
- Альфрэд Шнітке “Казка падарожжаў”;
- Аляксей Туранкоў “Мелодыя”;
- Грыгараш Дзініку. Хора стаката;
- Міхаіл Глінка. Раманс “Не спакушай”;
- Елізавета Шашына. Раманс “Выходжу адзін я на дарогу”;
- Малкальм Арнальд. Дывертысмент для флейты, габоя, кларнета;
- Галіна Гарэлава. Вальс.
Фартэпіяна, вядоўца, дырыжор – Людміла Каліноўская.
Акрамя таго, вас чакае выдатная беларуская паэзія XX стагоддзя і літаратурныя партрэты яе стваральнікаў ад загадчыка музея Міхала Бараноўскага.
Уваходны квіток – 10 рублёў (квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/320913, а таксама ў касе музея).
Кантактныя тэлефоны: +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61.