«Вянок „Вянкоў”»


Выставачны праект «Вянок “Вянкоў”»

Да 110-годдзя адзінага прыжыццёвага
зборніка вершаў М.Багдановіча “Вянок”

23.01.2023 – 22.01.2024

2023 год – юбілейны для адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў Максіма Багдановіча “Вянок” –  у 1913 годзе, у Вільні, убачыла свет кніга маладога беларускага генія.

“Вянок”, як і сто гадоў таму, застаецца ў цэнтры ўвагі чытачоў і даследчыкаў, кампазітараў і мастакоў. Супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча беражліва захоўваюць кнігі з аўтографам паэта, прэзентуюць “Вянок” падчас імпрэз і выстаў, збіраюць інфармацыю пра арыгінальныя зборнікі.

Мастацка-дакументальны праект «Вянок “Вянкоў”» вылучаецца арыгінальным падыходам. Па-першае, выстава ўпісана ў асноўную экспазіцыю музея, па-другое, будзе доўжыцца год, да студзеня 2024 года, і будзе зменнай – кожны месяц будуць прэзентавацца новыя экспанаты. Галоўныя сярод іх – кнігі “Вянок” 1913 года, якія захоўваюцца ў фондах Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і ў фондах розных устаноў навукі і культуры Беларусі.

А пачынаецца выставачны праект з “Вянка” Максіма Багдановіча, які 22 сакавіка 1914 года ён падарыў любімай цётцы – Марыі Ягораўне Галаван (Багдановіч). Экспануюцца каштоўныя матэрыялы з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча: “Вянок” (Вільня, 1913) з аўтографам аўтара, фотаздымкі Марыі Галаван і яе дома ў Ніжнім Ноўгарадзе, дзе яна пражыла амаль 20 гадоў, віншаванні любай цётцы ад пляменнікаў.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

+375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61

3497