Майстар-клас па вырабу андарака


Даражэнькія, у гэтую нядзелю 19 сакавіка ў 14:00 у філіяле Веткаўскага музея мы правядзём майстар-клас па вырабу андарака.

Андарак - гэта від беларускага жаночага паяснога адзення - доўгая шырокая спадніца.

Правядзе майстар-клас загадчыца філіяла музея Наталля Кадзетава. Наталля раскажа і пакажа ўсе сакрэты стварэння прыгожага андарака.

Што неабходна ўзяць з сабой на майстар-клас:

  • тканіну на спадніцу - ваўняную, ільняную ці на крайні выпадак сацінавую. Памер тканіны - неабходная вам даўжыня памножаная на 2, плюс 10 сантыметраў, шырыня каля 2 метраў (андарак - спадніца доўгая: абавязкова ніжэй за калена, пажадана па шчыкалатку, альбо амаль да падлогі). Традыцыйна шылі андарак з чырвонай тканіны / у клетку / у палоску;
  • 20 сантыметраў бартоўкі (грубая тканіна, пажадана ільняная, якая ідзе на падшыўку бартоў);
  • ніткі і іголку, калі ёсць добрыя нажніцы, бярыце і іх.

Калі не паспееце набыць тканіну - можна прыйсці і без яе. Мы пакажам вам тэхніку і алгарытм, і вы самастойна зможаце зрабіць свой андарак дома.

Кошт: 3 BYN

Калі: 19.03 (нядзеля), у 14:00

Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4 (у парку, за саборам Пятра і Паўла)

Патрэбны папярэдні запіс. Нам трэба ведаць, колькі вас будзе, каб на ўсіх хапіла месца і ўвагі.
Тэлефон для запісу і даведак: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00)

*фота ўзята з Вікіпедыі


В это воскресенье 19 марта в 14:00 в филиале Ветковского музея мы проведём мастер-класс по изготовлению андарака.

Андарак - это вид беларуской женской поясной одежды - длинная широкая юбка.

Мастер-класс проведет Наталья Кадетова, заведующая филиалом музея. Наталья расскажет и покажет все секреты создания красивого андарака.

Что нужно взять с собой на мастер-класс:

  • ткань для юбки - шерстяная, льняная или, в крайнем случае, сатиновая. Размер ткани – нужная вам длина, умноженная на 2, плюс 10 сантиметров, ширина около 2 метров (андарак – юбка длинная: обязательно ниже колена, лучше до щиколотки или почти до пола). Традиционно андарак шили из красной ткани / в клетку / в полоску;
  • 20 сантиметров бортовки (грубая ткань, желательно льняная, которая используется для подшивки бортов);
  • нитки и иголку, если есть хорошие ножницы, возьмите и их.

Если вы не успеете купить ткань, вы можете прийти без неё. Мы покажем вам технику и алгоритм, и вы сможете сделать андарак самостоятельно дома.

Цена: 3 BYN

Когда: 19.03 (воскресенье), в 14:00

Где: филиал Ветковского музея. Гомель, пл. Ленина, 4 (в парке, за собором Петра и Павла)

Обязательна предварительная запись. Нам нужно знать, сколько вас будет, чтобы всем хватило места и внимания.
Телефон для записи и справок: +375(232)509698 (с 9:30 до 18:00)

*фото взято из Википедии

277