Акцыя з рэстаранам «Дудук»


З 15 красавіка па 15 ліпеня 2023 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і рэстаран грузінскай кухні “Дудук” праводзяць сумесную рэкламную акцыю “Ад хачапуры да літаратуры”.

Паводле акцыі:

  1. Кожны наведвальнік Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13) і філіяла “Літаратурны музей Максіма Багдановіча” (г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 7а) атрымлівае зніжку 20% на меню рэстарана “Дудук” (г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 7). Падцверджаннем права на зніжку з’яўляецца флаер, які выдаецца наведвальніку ў касе музея разам з касавым чэкам. Каб скарыстацца зніжкай, неабходна прад’явіць флаер супрацоўніку рэстарана. Адзін флаер дае права зніжкі адной асобе.
  2. Кожны наведвальнік рэстарана “Дудук” атрымлівае права на бясплатны ўваход у Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры або філіял “Літаратурны музей Максіма Багдановіча” (на выбар) пры ўмове набыцця экскурсіі. Права на бясплатны ўваход таксама падцвярджаецца флаерам, які выдаецца наведвальніку рэстарана пры разліку. Каб скарыстацца правам на бясплатны ўваход, неабходна замовіць экскурсію па тэл. +375 17 363 56 21 (ДМГБЛ) або +375 17 355 22 95 (ЛММБ) і прад’явіць флаер супрацоўніку музея. Адзін флаер дае права бясплатнага ўваходу адной асобе.

Кошт экскурсіі - 6 руб.

Музеі працуюць з 10:00 да 19:00 усе дні, акрамя панядзелка.

Рэстаран "Дудук" працуе з 12:00 да 23:00 усе дні.

Тэл. для даведак +375 17 363 94 65 (пн – пт з 9:00 да 17:30).

1242