Акцыя ў межах выставы «Казкі Кніжнай Феі»


Шаноўныя наведвальнікі! У межах выставы “Казкі Кніжнай Феі”, прысвечанай творчасці дзіцячай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, абвяшчаем акцыю!

Усе наведвальнікі, завітаўшы на выставу і прамовіўшы адміністратару музея чароўнае кодавае слова “ВУ-ХУ!”, атрымаюць пачастунак Кніжнай Феі! Маленькая, але надзвычай смачная шакаладка з выявай іншапланетнага чалавечка Вухуціка нагадае вам пра слодыч чытання і пакліча да новых прыгод! А калі што, то і проста паправіць ваш настрой!

Таму не губляйце час, трэніруйцеся ў вымаўленні запаветнага “ВУ-ХУ!” і абавязкова прыходзьце на выставу Кніжнай Феі!

Чакаем па адрасе: г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13.

Акцыя будзе дзейнічаць увесь час працы выставы – да 30 чэрвеня 2024 года.

342