Выстаўка «Прыгожае ў бронзе і камені»


Выстаўка адкрылася да 770-годдзя Слоніма ў рамках правядзення навукова-практычнай канферэнцыі. На ёй прадстаўлены статуэткі (бронзавыя і з розных камянёў) з прыватнай калекцыі Генадзя Шлыковіча. Чарговы раз калекцыя статуэтак з бронзы, гадзіннікаў, гарнітураў са скульптурнымі кампазіцыямі здзіўляе нас сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю. На выставе прадстаўлены статуэткі з выявай міфічных персанажаў, людзей працы. Адмысловае месца займаюць скульптурныя кампазіцыі асоб, сталых «героямі» свайго часу, статуэткі, якія маюць гістарычную каштоўнасць. Выдатным дадаткам унікальнай калекцыі статуэтак з'яўляюцца карціны еўрапейскіх мастакоў VIII - XIX стст., а таксама старадаўняя мэбля, якая стала сапраўдным упрыгожаннем выставы. Спяшайцеся на сустрэчу з выдатным! Чакаем Вас!!!

1693