«Ноч музеяў». Віцебск


Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва прэзентуе арт?праект «Музыкальна?цыркавыя фантазіі ад Марка і Казіміра», Сярод удзельнікаў акцыі — артысты «Неверагодна дзіўнага цырка», віцебскія мастакі, гімнасты спартовага клуба, студыя «Move?art», нефармальныя музычная групы «Алмазный фронт», «SouthBand» и «TheGarretcoverband». У Музычнай гасцёўні (пр?кт Фрунзэ, 11) адчыніцца выстава фатаграфіі «Палёт чуллівасці. Эротыка ў цырку». На пляцоўках ля выставачнай залі ў музычным аздабленні адбудзецца стварэнне мастацкіх палотнаў, а таксама пакажуць фільмы пра творчую спадчыну Марка Шагала, Казіміра Малевіча і Эль Лісіцкага. Імпрэзы пачнуцца ў 20.30 і працягнуцца да 24.00.

 

Источник — http://news.tut.by/culture/137223.html

260