Ноч музеяў у Доме Коласа

Сёлета Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ўжо пяты раз запар далучыцца да “Ночы музеяў” — штогадовага свята, прымеркаванага да Міжнароднага дня музеяў.
15 траўня з 18.00 да 23.00 гасціны Дом Коласа будзе шчыра вітаць гасцей, сярод якіх прадстаўнікі пасольстваў Расіі, Украіны, Польшчы, Францыі, Літвы, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, грамадскіх арганізацый, творчай моладзі.

Падрабязную праграму мерапрыемстваў можна паглядзець на старонцы музея: http://kolas.museum.by/node/12543

1916