Праект «Музеі Беларусі» заняў першае месца ў конкурсе «Інтэрнет-прэмія «ТІБО-2009» у намінацыі «Культура і мастацтва».
Узнагароджанне пераможцаў адбывалася 22 красавіка ў кангрэс-холе бізнес-цэнтра ГК «Вікторыя».
Museum.by прадстаўляла дэлегацыя з чатырох чалавек: в.а. дырэктара Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Ірына Юр’еўна Зайцава, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Тамара Аляксандраўна Джумантаева, загадчык навукова-інфармацыйнага аддзела Віталь Уладзіміравіч Гаўрылаў, старшы навуковы супрацоўнік і распрацоўшчык праекта Дзмітрый Іванавіч Пашкоўскі.
Дыплом і кубак уручаў намеснік міністра спорту і турызму Шульга Часлаў Казіміравіч.