Князь, што людзям суды чыніў, князям гарады радзіў, а сам уночы ваўком рыскаў

Ужо не першы год у Краязнаўчым музеі для дзяцей 4-класаў праходзяць музейна-педагагічныя заняткі па тэме «Полацкі князь Усяслаў Брачыславіч». Пад гукі старадаўняй музыкі дзеці трапляюць у захапляльны свет жыцця аднаго з самых таямнічых князёў Полацкага княства. Наведвальнікі музея даведваюцца: чым праславіўся гэты князь, якія здзейсніў ваенныя паходы, як клапаціўся пра бяспеку сваёй Бацькаўшчыны. Вучні розных школ горада, сярод якіх нашы пастаянныя сябры – Полацкая дзяжаўная гімназія №1, сярэднія школы № 2, 9, 10, 16, падчас заняткаў маюць магчымасць дакрануцца да муроў сівой полацкай даўніны.
Любіце гісторыю свайго горада, прыходзьце да нас на заняткі ў музей. Мы заўсёды рады вас бачыць!

2158