Будучыя абаронцы

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброенных сіл Рэспублікі Беларусь, у рамках музейна-педагагічнай праграмы ў Краязнаўчым музеі праходзілі заняткі на тэму "У абарону сваёй зямлі". Навучэнцы чацвёртых класаў Полацкай дзяржаўнай гімназіі, сярэдняй школы № 9, што ўжо паспелі наведаць музей, даведаліся, якімі былі зброя і ахова палачан, як ваявалі і абараняліся нашы продкі. Урыўкі вучэбных фільмаў дапамаглі ўявіць працэс будаўніцтва сярэднявечных замкаў, тагачасную тактыку штурму і аблогі гарадоў. На занятку юныя наведвальнікі атрымалі магчымасць патрымаць у руках сапраўдную баявую сякеру і ядро. Напрыканцы сустрэчы ўсе жадаючыя прымерылі рыцарскі шлем і пальчатку.

1867