Адновім навагрудскі замак разам

16 красавіка 2011 г.ў музеі адбылася прэс-канферэнцыя для журналістаў беларускіх СМІ з нагоды пачатку работ па кансервацыі руін Навагрудскага замка.


"На прэс-канферэнцыі гаворка вялася не толькі пра рэстаўрацыйныя работы на замку, які, па словах рэстаўратараў, мае стаць "трывалай руінай". Абмяркоўваўся і турыстычны патэнцыял Навагрудчыны, а таксама і ўсяго "замкавага пояса" краіны. У канферэнцыі прыняў удзел першы намеснік міністра культуры Уладзімір Карачэўскі.


Як паведаміла намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама Алена Ермакова, ужо абмяркоўваецца праект з польскім бокам па стварэнні інфармацыйнага турцэнтра на базе агенцтва "Навагрудак-тур". Задума мае фінансавы базіс у выглядзе гранта ў 14 тысяч еўра.


Вялася гаворка і пра рэкламную ды піяр-дзейнасць, і пра рэалізацыю сувеніраў, і пра падыходы да ўключэння ў культурны абарот прыватных інвестыцый... Карацей, сустрэча з прэсай і адкрыццё выстаўкі адной карціны з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея, дырэктар якога Уладзімір Пракапцоў ад імя ўстановы падтрымаў ініцыятыву "К", ператварылася ў сапраўдны "круглы стол".


Ілля СВІРЫН, Сяргей ТРАФІЛАЎ газета “Культура” http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=5654



На фота: генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў і вядучы праграмы "Новыя падарожжы дылетанта" Юрый Жыгамонт каля карціны У.Пракапцова "Вытокі"

2499