Выстаўка “Сатырычныя рысункі. Плакат/ Rysunki satyryczne. Plakat” Богны Отто-Вэнгжын і Монікі Старовіч

12.10.2011
06.11.2011

З 12 кастрычніка 2011 г. у вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) будзе праходзіць выстаўка “Сатырычныя рысункі. Плакат/ Rysunki satyryczne. Plakat” Богны Отто-Вэнгжын і Монікі Старовіч. Афіцыйнае адкрыццё выстаўкі адбудзецца 18.10.2011 г. а 17 гадзіне. Праект ажыццяўляецца ў супрацоўніцтве з Акадэміяй мастацтваў г. Катавіцэ, Галерэяй плаката ў Кракаве і Польскім Інстытутам у Мінску.

Польскі плакат, дзякуючы арыгінальнасці і тэхнічнаму майстэрству, карыстаецца прэстыжам у свеце. Жарт, метафара, сцэнаграфія – гэта яго распазнавальныя знакі. Плакат з’яўляецца вулічным мастацтвам, але на вуліцах яго жыццё не заканчваецца, пазней ён трапляе ў галерэі і музеі. Феномен польскага плаката, які сягае сваімі каранямі да Маладой Польшчы, а развіўся праз так званую Польскую школу плаката, дазваляе гаварыць пра гэтую форму мастацкага выказвання як пра майстэрства вышэйшага пілатажу. Сёння у нас ёсць магчымасць параўнаць асобы двух польскіх творцаў плаката, і, што знамянальна, дамінуючых сёння ў плакаце жанчын. Абедзве яны з адной навучальнай установы – Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах. Акадэмія зараз, бадай, найбольш адкрытая для розных напрамкаў сучаснага мастацтва, але таксама не забываецца на польскія карані.

Выстаўка Монікі Старовіч і Богны Отто-Вэнгжын сведчыць пра моцную пазіцыю польскага плаката, які менавіта ў гэтай навучальнай установе развіваецца абсалютна свабодна. У экспазіцыі можна ўбачыць выбраныя тэмы, выяўленыя рознымі спосабамі мастакамі, якія працуюць рознымі метадамі і ў розных атмасферах. Гэта маляўнічыя і эфектныя працы творцаў маладога пакалення, але яны ўжо былі ацэнены.

Моніка Старовіч абрала шлях жывапіснага плаката. Яна займаецца праблемамі, якія хвалююць сучаснае грамадства. Дыяпазон іх вельмі шырокі: пачынаючы ад праектаў, звязаных з Дэкалогам – старым біблейскім законам, які зараз вельмі важны ў нашым жыцці і філасофіі, да творчасці, цесна спалучанай з нашым штодзённым жыццём, каханнем і эпасам Эраса. Яе лічаць прапагандысткай маствацтва без межаў. Яе плакаты як каляровыя матылькі, як каляровыя лямпачкі, якія падміргваюць нам інтрыгуючымі вобразамі. Моніка Старовіч прымала удзел у многіх выстаўках і праглядах плаката ў Польшчы і за мяжой. Узнагароды: узнагарода рэктара Сілезскага ўніверсітэта на 17 Біенале польскага плаката (Катавіцэ) 2001; ганаровая ўзнагарода на 9 Міжнародная біенале тэатральнага плаката (Жэшуў) 2004.
Богна Отто-Вэнгжын уваходзіць у шэрагі галоўных прадаўжальнікаў найлепшых традыцый польскага плаката. Яе плакаты выходзяць па-за межы адназначнай класіфікацыі, яны знаходзяцца на памежжы графікі, у форме, блізкай да ілюстрацыі. Але гэта не звычайныя ілюстрацыі. Гэта добра прадуманая сатырычная гульня, збудаваная на прыгожых, фантастычна сканструяваных калажах, у якіх ёсць гумар, іронія, метафара. Яна выкарыстоўвае тэхніку калажа, спалучаючы паміж сабой элементы з даўніх графічных прац, гравюр і ілюстрацый са сваімі ўласнымі працамі, што дае дзівосны эфект сувязі гісторыі і сучаснасці. Сваімі амаль сюррэалістычнымі кампазіцыямі мастачка набліжаецца да прац такіх мастакоў, як Ян Леніца, Раман Цесьлевіч, Францішэк Старавейскі ці Даніэль Мруз. Плакаты і ілюстрацыі Богны Отто-Вэнгжын некалькі разоў былі ўзнагароджаны ў Польшчы і на міжнародных форумах: на IV Фестывалі плаката ў Кракаве (2002), сатырычным конкурсе “З Еўропы да Еўропы” (2002), Біенале грамадска-палітычнага плаката ў Асвенціме (2006), Міжнароднай біенале графічнага дызайну „Golden Bee” у Маскве (2006).


plakat






® а также
  • vtormaster.ru Прием стрейч пленки
    vtormaster.ru