Вандроўка ў мінулае

Апошні тыдзень кастрычніка выдаўся надзвычай цёплым і сонечным. Гэтымі днямі вучні 4-х класаў розных школ горада наведалі Краязнаўчы музей. На занятку "Князёўна з трыма імёнамі" школьнікі даведаліся пра пачатковыя старонкі гісторыі нашага горада і складаны лёс полацкай князёўны Рагнеды, якая стала першай вядомай беларускай манашкай. Атмасферу цяжкіх успамінаў і перажыванняў князёўны стварыў і голас Уладзімара Арлова. Урывак з аўдыёкнігі "Таямніцы полацкай гісторыі" наведвальнікі слухалі з цікавасцю і спачуваннем. Дзеці змаглі адчуць сябе вучнямі сярэдневяковай школы, дзе замест ручкі - пісала, а замест сшытка - васковая дошчачка.

1190