Рэспубліканскі навукова-практычны семінар-практыкум "Музейны менеджмент і праблемы інтэрактыўных форм работы"

Супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка прынялі ўдзел у рабоце рэспубліканскага навукова-практычнага семінара-практыкуму "Музейны менеджмент і праблемы інтэрактыўных форм работы", які быў арганізаваны Міністэрствам культуры РБ і Інстытутам культуры Беларусі. Падчас семінара дырэктары музеяў з розных гарадоў Беларусі дзяліліся вопытам работы, сваімі запамінальнымі ўражаннямі ад наведвання ўстаноў культуры Польшчы, Славакіі, Аўстрыі. Беларускіх музейшчыкаў зацікавілі формы работы і спосабы выкарыстання новых тэхналогій у музеях, якія былі прадстаўлены калегамі з Мінска. Убачыць на практыцы, як адбываецца правядзенне міжмузейнага праекта "5 музеяў за 5 дзён" удзельнікі семінара змаглі, пабываўшы на майстар-класе ў Дзяржаўным літаратурным музеі Я. Купалы. Уласная актыўнасць і зацікаўленасць работай калег дазволілі полацка-кобрынскай "сям'і" стаць пераможцам выніковага конкурса і атрымаць прыз.
Падобнага роду мерапрыемствы атрымалі цёплыя водгукі і шчырыя падзякі збоку большасці ўдзельнікаў семінара.

1022