Таямніцы манетнага двара

На апошнім тыдні лютага вучні 1-2-х класаў полацкіх школ і гімназій разгадвалі "таямніцы манетнага двара". Музейна-педагагічны занятак з такой інтрыгуючай назвай праводзіўся ў Краязнаўчым музеі. Што такое эквівалент, чаканка, гурт зразумелай для дзяцей мовай распавялі навуковыя супрацоўнікі музея. Зараз маленькія нумізматы і самі здолеюць растлумачыць, як людзі прыдумалі грошы і чаму маленькія металічныя кружкі называюцца манетамі, з якой мовы прыйшло слова "банк" і што азначае выраз "banka rotta". Калі і вы цікавіцеся "манетнай" гісторыяй, звяртайцеся ў Краязнаўчы музей. Навуковыя супрацоўнікі правядуць вас цярністай сцежкай адкрыццяў да разгадкі таямніц "манетнага двара".

1064