Дзень музеяў — 2012

Міжнародны дзень музеяў
Галоўнае свята музейнай грамадскасці ўсяго свету традыцыйна праводзіцца 18 мая. Святочныя мерапрыемствы могуць працягвацца адзін дзень, выхадныя альбо цэлы тыдзень. Галоўнае, каб іх сутнасць адпавядала прынцыпу: «Музеі з’яўляюцца важным сродкам культурнага абмену, узбагачэння культур і развіцця ўзаемаразумення, супрацоўніцтва і міру паміж людзьмі».

У гэты дзень музеі, якія прымаюць удзел у святкаванні, рэалізуюць мерапрыемствы, звязаныя з галоўнай тэмай свята. Міжнародны дзень музеяў з’яўляецца таксама цудоўнай магчымасцю для музейных супрацоўнікаў сустрэцца са сваёй пастаяннай публікай у непрывычных абставінах і прыцягнуць цалкам новую аўдыторыю. І як вынік — заняць належнае месца ў жыцці грамадства.

У 2012 ГОДЗЕ МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ МУЗЕЯЎ АДЗНАЧЫЦЬ СВАЁ 35-ГОДДЗЕ!

Тэма 2012 года — «Музеі ў зменлівым свеце. Новыя выклікі, новае натхненне».

Сёння жыццё мяняецца хутчэй, чым калі-небудзь. Новыя тэхналогіі нараджаюць новыя ідэі, гігабайты інфармацыі, навіны аб усё больш нестабільным клімаце. Сучасныя музеі павінны падстройвацца пад шалёны тэмп руху і развіцця грамадства, каб іх голас быў пачуты. Такім чынам, Міжнародны дзень музеяў 2012 прысвечаны фарміраванню будучага настолькі ж, наколькі і адлюстраванню і інтэрпрэтацыі такіх пытанняў, як кліматычныя змяненні і новыя электронныя медыа.

Выбар тэмы таксама звязаны з правядзеннем ў чэрвені 2012 года ў Рыо-дэ-Жанейра Сусветнага саміту па ўстойлівым развіцці. На саміце будуць перагледжаны абавязацельствы, узятыя на сябе дзяржавамі для забеспячэння ўстойлівага развіцця на сустрэчы ў 2002 годзе, і зацверджаны новыя мэты на наступныя 10 год. Музеі, на думку Міжнароднага савета музеяў, павінны заняць адну з ключавых пазіцый у працэсе станаўлення новага грамадства, яго інфармавання і развіцця.

«Ноч музеяў» — гэта штогадовая акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню музеяў. Музеі, вялікія і маленькія, традыцыйна адчыняюць дзверы для наведвальнікаў вечарам і ноччу, а таксама рыхтуюць спецыяльную праграму. Акцыя «Ноч музеяў» з’яўляецца міжнароднай і праходзіць у 42 краінах Еўропы. Амаль 2000 музеяў не спяць адзін раз на год, адчыняючы свае дзверы для ўсіх, каму цікава ўбачыць музей у нязвыклы час сутак.


Ноч музеяў - 2012

1473