"НОЧ МУЗЕЯ 2012" у Доме-музеі Адама Міцкевіча

"НОЧ МУЗЕЯЎ-2012" у Доме-музеі Адама Міцкевіча
Да Міжнароднага дня музеяў (штогод адзначаеца 18 мая) многія гарады ў 42 краінах свету прымаюць удзел у акцыі “Ноч музеяў”. Сёлета да цікавай традыцыі далучаецца і Дом-музей Адама Міцкевіча.

Акцыя пад назвай "ПА ЗЯМЛІ, ШТО НАТХНЯЛА МІЦКЕВІЧА (інтэрактыўнае падарожжа)" адбудзецца 17 мая (чацвер)
Увазе наведвальнікаў будзе прадстаўлена наступная праграма:

- 14.00 – 19.00 - выстава аднаго экспаната (скрыпка, Германія, першая палова 19 стагоддзя);

- 15.00 - 17.00 – на панадворку музея выстава вырабаў і майстар-клас ад раённага цэнтра рамёстваў;

- 17.00 – 18.00 – інтэрактыўны спектакль “Шляхамі Міцкевіча” (Чамброва, Туганавічы, Бальценікі) прадставяць удзельнікі раённага краязнаўчага конкурсу “Галасы гісторыі” з гімназіі №2, СШ №7, Валеўскага сада-СШ;

- 18.00 – 18.15 – музычная імпрэза Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў;

- 18.15 – 18.45 - выстава фотаработ “Завітаем у музей”, прадстаўленых на конкурс “Музей праз фотааб’ектыў”;

- 18.45 - 19.15 – прадстаўленне віртуальнага 3D тура па музею;

- 19.15 - 20.00 – дэманстрацыя відэафільма “Адам Міцкевіч” (праект Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі) і “Нарадзіўся я ліцвінам” (кінастудыя “Беларусьфільм”).


"Ноч музея" у эфіры Навагрудскага тэлебачання "Ново-ТВ"


1566