"Пакроўскі кірмаш"

Усе хутчэй збірайцеся ды на свята выпраўляйцеся.
На кірмаш вас запрашаем, песні, пляскі абяцаем!

Дарагія сябры!

Ужо надышла сярэдзіна восені – кастрычнік. Самы час падсумаваць вынікі працы за лета і адзначыць старажытнае беларускае свята – Пакровы. З гэтай нагоды Музей традыцыйнага ткацтва Паазер'я шчыра запрашае на фальклорнае свята «Пакроўскі кірмаш». Арганізатарамі мерапрыемства з'яўляюцца супрацоўнікі музея і ўзорны фальклорны калектыў «Лецейка» Гомельскай ДШМ. Падчас правядзення свята вы не толькі даведаецеся як адзначалі Пакровы на Беларусі, пачуеце беларускія спевы, але здолееце таксама прыняць актыўны ўдзел у традыцыйных гульнях. Для вас будзе арганізаваны восеньскі кірмаш, дзе кожны з прысутных зможа пагуляць у бяспройгрышную латарэю і атрымаць падарунак. Усіх наведвальнікаў чакае салодкі пачастунак.

Свята адбудзецца 19 кастрычніка а 13.00-й гадзіне.

Гасцінна запрашаем усіх жадаючых!

852