Дом-музей А.Міцкевіча на 1-м Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі"


Дом-музей Адама Міцкевіча на 1-м Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі"


12-14 кастрычніка 2012 г. Дом-музей А.Міцкевіча прыняў удзел у рабоце Першага Нацыянальнага форума "Музеі Беларусі", які праходзіў у г.Гродна.

- Музей прадставіў сябе на форуме асобнай экспазіцыйнай пляцоўкай.
- На стэндзе "Прэзентацыі музеяў" музеем была падстаўлена выдавецкая і сувенірная прадукцыя.
- У рамках прэзентацыйнай праграмы форума музей паказаў відэапрэзентацыю музея. Дапамогу ў яе правядзенні аказаў беларускі аўтар-выканаўца Аляксей Жбанаў (г.Мінск), які выканаў "Песню філаматаў" на словы А.Міцкевіча. Таксама А.Жбанаў выступіў з канцэртам "Песні філаматаў" на пляцоўцы музея.


-Па выніках форуму Дом-музей А.Міцкевіча стаў адным з пераможцаў у намінацыі "Лепшае музейнае выданне". Дыплом лаўрэата атрымаў дырэктар музея М.П.Гайба за кнігу "Сэрцу мілая Айчына: вобраз Радзімы ў жыцці і творчасці Адама Міцкевіча".

Глядзіце спецыяльную старонку >>> МУЗЕЙ НА ФОРУМЕ (тэкст + 11 фота)

1128