Выстаўка экслібрысаў з калекцыі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску

З 8 лютага у Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка будзе праходзіць выстаўка экслібрысаў з калекцыі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску. Калекцыя экслібрыса Музея сучаснага выяўленчага мастацтва стваралася да 15-годдзя з нагоды заснавання музея, дзякуючы данацыям мастакоў і калекцыянераў з розных краін. Сёння калекцыю экслібрыса музея складаюць больш за 1700 эстампаў падораных мастакамі і калекцыянерамі з 34 краін свету.

На выстаўцы ў галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка прадстаўлены 164 экслібрыса 25 мастакоў з 13 краін. Гледачы змогуць азнаёміцца з лепшымі ўзорамі музейнай калекцыі.

733