Сустрэча Клуба выхаднога дня

27 кастрычніка ў Музеі адбылася чарговая сустрэча Клуба выхаднога дня пад назвай “Крэмплен, сацін, аксаміт...”. Сустрэча была прысвечана жаночай модзе савецкага часу. Разам з навуковымі супрацоўнікамі ўдзельнікі клуба падчас бяседы паспрабавалі ўспомніць, як выглядала савецкая жанчына-маці, як ставіліся савецкія людзі да “стыляг”, што можна было набыць у савецкіх крамах і г.д. А дапамагалі ім у гэтай справе цудоўныя рэчы: фотаздымкі, разнастайныя аксесуары, сукенкі, якія разам з сабою на сустрэчу прынеслі ўдзельнікі клуба. У атмасферы савецкай эпохі, якую стваралі песні М.Крысталінскай, Э.Хіля, М.Магамаева, А. Герман і інш., сярод рэчаў мінулых часоў, старэйшае пакаленне ўспомніла сваю маладосць, а моладзь атрымала ўяўленне аб штодзённым жыцці сваіх матуль і бабуль.

Клуб выхаднога дня працягвае сваю дзейнасць! У гэтую суботу, 2 лістапада, адбудзецца новая сустрэча. Эстафету пераняў Краязнаўчы музей, філіял НПГКМЗ. На гэты раз паседжанне клуба будзе прысвечана чароўнаму свету бісера. Падчас сустрэчы Вы зможаце пазнаёміцца з творчай біяграфіяй майстра з г.Мінска В.У.Пермінавай, тэхнікамі бісерапляцення і сімволікай прадстаўленых на выстаўцы вырабаў.

Больш падрабязна аб наступнай сустрэчы глядзіце тут: http://polotsk.museum.by/node/34488

624