Хутчэй дзверы адчыняем, калядоўшчыкаў вітаем!

Сучаснасць і сівая мінуўшчына... Гэта тое, чым мы жывем, аб чым марым. Як і стагоддзі таму, нашае жыццё непарыўна звязана з традыцыямі, самабытнымі, шматвекавымі, якія ўвабралі ў сябе найлепшыя дасягненні старажытнай культуры нашага народа. Каляды – яркі таму прыклад.

Незвычайнае каляднае свята “Ехала Каляда з Полацку...” вас чакае 26 снежня а 14-й гадзіне. Святло газавых лямпаў, ліхтароў, магія зімовага пераднавагодняга вечара зробяць сваю справу. Прыйшоўшы да нас, кожны наведвальнік адчуе на сабе подых натхнення для стварэння чароўных выцінанак. Вы зможаце і крыху зазірнуць у сваю будучыню, даведацца, што чакае ў новым годзе. А калі, шаноўнаму спадарству, яшчэ ні разу не даводзілася сустракацца з сапраўднымі калядоўшыкамі і Казой – тады вам дакладна трэба зазірнуць да нас!

Добразычлівыя пажаданні, непаўторныя аўтэнтычныя калядныя спевы, гульні, карагоды, магчымасць зрабіць уласнымі рукамі ўпрыгажэнне для навагодняй елкі і атрымаць яго ў падарунак – вось што чакае вас.

Узбройвайцеся бадзёрым настроем і хутчэй да нас! Міласці просім!

Кошт уваходу на мерапрыемства – пачастунак для Казы :)

786