Новыя экспанаты на выстаўцы "Дама здавала ў багаж..."

Ужо больш за тыдзень у Музеі працуе выстаўка “Дама здавала ў багаж...” За гэты перыяд яе наведалі жыхары гарадоў Полацка, Наваполацка, Гомеля, Брэста. Сваёй увагай не абмінулі яе і госці з Масквы і Валгаграда. Наведвальнікі музея адзначылі незвычайную задуму і цікавае выкананне інтэр'ера на выстаўцы, выказалі жаданне таксама прыняць удзел у ёй праз свае асабістыя рэчы.

Новыя экспанаты на выстаўцы

Так, цікавыя рэчы з незвычайнай гісторыяй для выстаўкі перадаў Музей нацыянальнай культуры “Вытокі” і музей гісторыі ліцэя (УА “Наваполацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў”). Сярод іх – асабістая скрыня Цярэні Сяргея, каменшчыка, з якой ён пераехаў з Казахскай ССР для дапамогі ў будаўніцтве г. Наваполацка, а таксама драўляныя чамаданы, што былі зроблены майстрамі з розных раёнаў Віцебскай вобласці.

Наш музей выказвае шчырую падзяку УА “Наваполацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў” у асобе намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Валынец Але Апалінар’еўне за прадстаўленыя рэчы.

Нагадваем, што выстаўка будзе працаваць да 20 красавіка. Спяшайцеся пабачыць новыя экспанаты!

640