Клікалі вясну разам!

Моладзь, дарослыя і дзеці ўчора дапамагалі клікаць вясну ў Полацку. Ужо традыцыйным стала праводзіць “Гуканне вясны” ў музеі. Вясновыя песні ў выкананні фальклорнага гурта “Варган”, карагоды, гульні, выраб папяровых птушак – неад’емная частка гэтага свята. “Цвіком праграмы” можна назваць будаўніцтва дзецьмі шпакоўні для крылатых спевакоў. Фальклорнае свята атрымалася яркім і захапляльным.

676