"Памяць пра мінулае..."

Гісторыя Полацка насычана падзеямі і датамі. Задача кожнага з нас – не толькі ведаць і памятаць мінулае, але і з павагай ставіцца да гістарычных мясцін і помнікаў, якія з’яўляюцца напамінамі аб жыцці нашага народа, абуджаюць гонар за свой горад і яго жыхароў.

Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін, які штогод адзначаецца 18 красавіка, нагадвае нам пра неабходнасць захавання нашай спадчыны. Вельмі важна, каб гэта разумелі і маленькія палачане. Менавіта з гэтай мэтай супрацоўнікі Краязнаўчага музея распрацавалі занятак “Помнікі нашага горада”.

Увесь мінулы тыдзень вучні полацкіх школ падарожнічалі па праспекце Францыска Скарыны. Трэцякласнікі пабачылі некаторыя помнікі, прысвечаныя гераічным бітвам, якія адбыліся ў нашым горадзе, таленавітым асобам, што зрабілі значны ўклад у развіццё беларускай культуры. Маленькія падарожнікі пазнаёміліся не толькі з гісторыяй узнікнення помнікаў у Полацку, але і даведалісяі пра іх стваральнікаў.

Напрыканцы занятка школьнікі выказалі свае ўласныя думкі наконт таго, якія яшчэ помнікі і памятныя знакі можна ўсталяваць у Полацку ў будучым.

763