“Над працай тваёй у паклоне сагнуцца...”

18 мая а 14-й гадзіне запрашаем на творчую сустрэчу з сябрам народнага клуба “Майстар” Язерскас Руфінай Іосіфаўнай і яе сям’ёй. Ад самага дзяцінства гэты чалавек займаецца адным з самых цікавых відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – ткацтвам. Ужо пяць пакаленняў гэтай сям’і прайшло навучанне ткацкаму рамяству на кроснах, гісторыя якіх налічвае амаль 400 год. Прыведзены факт сведчыць ад тым, што ткацкая традыцыя не згінула, а працягвае жыць да цяперашняга дня. Пераканацца ў гэтым вы зможаце, калі наведаеце сустрэчу. Вас чакае не толькі знаёмства з творчай асобай, але і майстар-клас па ткацтву. Усе жадаючыя змогуць паспрабаваць ткаць і такім чынам назаўжды пакінуць свой след у гісторыі музея.

Чакаем вас!

662