Музей ткацтва і Міжнародны дзень музеяў 2014

18 мая 2014 г. у рамках святкавання Міжнароднага дня музеяў распачала працу выстаўка ручнікоў “Пяшчота матчыных рук” і адбылася творчая сустрэча з народным майстрам па ткацтву Язерскас Руфінай Іосіфаўнай, жыхаркай г.п. Ветрына, Полацкага раёна.
Гэты святочны дзень атрымаўся вельмі насычаным і напружаным. Музей ледзьве змог змясціць усіх жадаючых наведаць мерапрыемства, якое распачалося нашмат раней, чым планавалася. Руфіна Іосіфаўна з вялікім задавальненнем, седзячы за кроснамі, расказвала пра пераемнасць ткацкай традыцыі ў сваёй сям’і, асаблівасці арнаментыкі тканых вырабаў. Творчая сустрэча стала знакавай як для самой майстрыцы, так і для тых, хто прыехаў яе падтрымаць і словам, і песняй.
Выказваем падзяку народнаму ансамблю песні “Мельніца” Ветрынскага горпасялковага Дома культуры, а таксама ветэранскаму хору, удзельнікам якога з’яўляецца і сама Руфіна Іосіфаўна.

776