Навекі ў памяці... (Да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў)


У шматвяковай гісторыі Беларусі яе зямля неаднойчы станавілася арэнай узброенага процістаяння. Сотні вялікіх і малых войнаў бязлітасна абпальвалі нашу шматпакутную Бацькаўшчыну, прынеслі безліч людскіх страт, разбурэнне і гора. Цяжкія выпрабаванні выпалі на долю беларускага народа і ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Гераічным і трагічным старонкам вайны, мужнасці і самаахвярнасці беларускага народа ў барацьбе за свабоду і незалежнасць Бацькаўшчыны прысвечана выстаўка «Навекі ў памяці...». На ёй прадстаўлены: друкаваныя выданні, навукова-папулярныя і літаратурна-мастацкія, пра Вялікую Айчынную вайну, у тым ліку кнігі Васіля Быкава; рукапісная партызанская газета; лістоўкі беларускіх падпольшчыкаў; графічныя лісты мастака, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны І.М. Сталярова і іншыя матэрыялы з фондаў НПГКМЗ.
Выстаўка працуе з 2 ліпеня па 31 жніўня, з 10.00 да 18.00 (акрамя панядзелка).
Шчыра запрашаем!

319