Удзел палачан у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Першая сусветная вайна ў гістарычных лёсах Еўропы”

18 кастрычніка 2014 г. загадчык Краязнаўчага музея Воднева Ірына Пятроўна прыняла ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Першая сусветная вайна ў гістарычных лёсах Еўропы”. У канферэнцыі, арганізатарамі якой выступалі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскі абласны выканкам, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Вілейскі райвыканкам і Вілейскі краязнаўчы музей, прынялі ўдзел болей за 100 даследчыкаў з Беларусі, Расіі, Літвы, Украіны, Польшчы, Казахстана, Арменіі. Падчас працы секцый разглядаліся пытанні аб баявых дзеяннях на франтах, аб лёсах бежанцаў і акупаванага насельніцтва, асаблівасці дыпламатыі і міжнародных адносін, нацыянальнага руху, захавання ўсенароднай памяці. Праграма канферэнцыі была даволі насычанай. Удзельнікі наведалі музей, прысвечаны падзеям Першай сусветнай вайны ў вёсцы Заброддзе, вайсковыя могілкі, помнікі загінуўшым салдатам. Канферэнцыя была арганізавана на самым высокім узроўні, што неаднаразова адзначалася ўсімі прысутнымі.

714