Выстава "Ледзяныя карункі" у "Гасцёўні Уладзіслава Галубка"


Выстава навучэнцаў Акадэміі Творчасці TALENT - цэнтра мастацтваў для дзяцей і дарослых astalent.com "Ледзяныя карункі".
Акадэмія Творчасці TALENT, раней Арт-студыя, вядомая сваімі смелымі неардынарнымі праектамі. На яе рахунку 11 гарадскіх персанальных выстаў. Дзеці малююць дэкарацыі, вучацца здымаць кіно, ствараюць мультфільмы, выступаюць на ТБ і радыё, перамагаюць на кінафестывалях, многія рыхтуюцца стаць сапраўднымі мастакамі і акцёрамі.
"Ледзяныя карункі" ахінуць Вас прадчуваннем навагодніх святаў. На выставе прадстаўлена творчасць дзяцей ад 3 да 12 гадоў. Гэта жывапіс, графіка, дробная пластыка, роспіс па шкле, арт-аб'екты, фатаграфіі.
Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея РБ. Больш падрабязна

120