Год культуры

У мэтах фарміравання высокай культуры грамадства, зберажэння культурнай спадчыны і народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, 2016 год быў аб'яўлены Годам культуры ў Рэспубліцы Беларусь.
На працягу года будуць праходзіць разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя Году культуры, такія як канферэнцыі, рэспубліканскія акцыі і конкурсы, фестывалі і святы і інш. Для музейшчыкаў асабліва цікавым будзе III Нацыянальны форум "Музеі Беларусі", які адбудзецца ў верасні-кастрычніку ў Магілёве, а таксама міжнародная акцыя "Ноч музеяў", якая традыцыйна адбываецца ў маі.
Больш падрабязна пра мерапрыемствы глядзіце на сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

893