Запрашаем прыняць удзел у сёмай навукова – практычнай канферэнцыі “Лепельскія чытанні”


Установа культуры «Лепельскі раённы краязнаўчы музей» запрашае
прыняць удзел у сёмай навукова – практычнай канферэнцыі “Лепельскія чытанні”

Канферэнцыя будзе праходзіць у Лепельскім раённым краязнаўчым музеі 27-28 кастрычніка 2016 г.
Тэмы дакладаў павінны быць прысвечаны гісторыі, культуры, прыродзе і экалогіі Лепельшчыны, раней не друкаваныя.
Да удзелу ў канферэнцыі неабходна:
да 20 верасня 2016 г. даслаць у музей заяўку (у заяўцы указаць прозвішча, імя, імя па бацьку, вучоную ступень, месца працы, пасаду, адрас службовы і хатні і інш. тэлефоны, тэму даклада),
не пазней 20 верасня 2016 г. даслаць матэрыялы па электроннай пошце обо дыску, а таксама у раздрукаваным выглядзе 1 экзэмпляр падпісаны аўтарам у канцы тэксту. Запрашэнні будуць дасланы не пазней як за месяц да пачатку працы канферэнцыі.
Зборнік дакладаў будзе выдадзены пасля ўдзелу ў канферэнцыі і набываецца удзельнікамі канферэнцыі.
Выдаткі за праезд, пражыванне і харчаванне нясуць камандзіруючыя арганізацыі.
Афармленне матэрыялаў: аб’ем – да 5 старонак фармату А-4, набраным у рэдактары Word праз 1 інтэрвал шрыфтам Times New Roman памеру 14 без пераносаў. Палі - 35 мм з усіх бакоў. Першы радок назва матэрыялу вялікімі літарамі па цэнтру. Далей праз 2 інтэрвалы ініцыялы і прозвішча аўтара. Ніжэй праз 2 інтэрвала друкуецца тэкст даклада. Спасылкі на выкарыстаныя крыніцы і літаратуру даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар са спіса крыніц і літаратуры, наступныя лічбы – старонкі ці аркушы, напрыклад [3; 7-9]. Пасля тэксту даецца спіс выкарыстыных крыніц і літаратуры.

Наш адрас: Установа культуры “Лепельскі раённы краязнаўчы музей”, вул. Калініна, д. 66, 211174, г. Лепель, Віцебская вобл.
Тэлефон для даведак (02132) 4-17-90
E - mail - museum-lepel@rambler.ru

202