Мастацкая выстава "Фарбы Палесся"


Выстава “Фарбы Палесся” – гэта своеасаблівая справаздача мастакоў Мазыршчыны за год творчасці. Яна адлюстроўвае ўзровень стану выяўленчага мастацства ў рэгіёне. Мэтай выставы з’яўляецца падтрымка інтарэсу да мастацтва, прапаганда творчасці мастакоў розных стыляў, а таксама знаёмства з імёнамі маладых мастакоў. З 9 верасня па 2 кастрычніка ў выставачнай зале (вул. Савецкая,132) можна будзе ўбачыць каля 60 мастацкіх прац. У рамках работы выставы будуць арганізаваны экскурсіі, сустрэчы з мастакамі і майстар-класы. Папярэдні запіс па тэлефоне 325083

101