Завочная віктарына "Калядныя замалёўкі"


Надыход зімовых святаў - гэта чаканне цуда, вера ў казачныя здзяйсненні, утульная сямейная атмасфера і пэўныя традыцыі, што ўжо шмат стагоддзяў перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей запрашае школьнікаў Навагрудскага раёна да ўдзелу ў завочнай віктарыне "Калядныя замалёўкі".
Выконваючы прапанаваныя заданні, Вы разам з бацькамі, сябрамі зможаце даведацца аб паходжанні свята Калядаў, традыцыях іх святкавання ў Беларусі і ў Вашых сем'ях.

Віктарына праводзіцца з 12 снежня 2016 г. па 6 студзеня 2017 г.

Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі Навагрудскага раёна рознага ўзросту.

Адказы прымаюцца да 6 студзеня 2017 г. па адрасе:

вул. Гродзенская, 2
231400 г. Навагрудак
Гродзенская вобл.

Даведкі па тэлефоне: 2-14-70.

143