Музейна-педагагічныя заняткі "Калядная батлейка"

З гэтага года супрацоўнікі Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я прапаноўваюць наведаць вельмі цікавыя і казачныя заняткі "Калядная батлейка". Першымі наведвальнікамі дадзеных заняткаў сталі 1-класнікі СШ №10. Яны даведаліся, што такое Каляды, паглядзелі лялечнае прадстаўленне "Цар Ірад", а потым разгадвалі крыжаванку. Самыя ўважлівыя атрымалі прыз ад музея. Напярэдадні калядных святаў запрашаем і Вас замовіць "Калядную батлейку".

668