«У гасцях у цёткі Алены»

«У гасцях у цёткі Алены» — так называецца адзін з самых любімых музейных заняткаў у выхаванцаў дзіцячых садкоў горада Полацка. У этнаграфічнай зале музея супрацоўнікі знаёмяць дзяцей з бытам нашых продкаў, інтэр'ерам сялянскай хаты, расказваюць, як раней білі масла, таўклі крупы, пяклі хлеб і варылі кісель. На пляцоўцы выставы «Новогодние истории из музейного ларца» дзеці больш падрабязна даведаліся пра старадаўнія калядныя традыцыі. Падчас занятку маленькія наведвальнікі актыўна адказвалі на розныя пытанні, вучылі новыя, дагэтуль незнаёмыя словы і гулялі ў «Адгадай, што за жывёла». На развітанне дзеці абяцалі яшчэ раз завітаць да цёткі Алены.

495