"Ехала Каляда з Полацку"

14 студзеня ў нашым музеі было шмат дарагіх гасцей! Яно і нездарама, бо наша традыцыйнае свята "Ехала Каляда з Полацку" як раз супала са Шчодрым вечарам (Багатай куццёй). Мы распавялі нашым госцейкам, як святкавалі Шчодры вечар, з чаго рабілі куццю нашыя продкі і пра тое, як нашыя прабабулі-прадзядулі калядавалі! А батлеечны спектакль "Цар Ірад" стварыў атмасферу казкі для дарослых і дзетак!
Дзякуй, што завіталі да нас і прынеслі з сабой свае шчырыя светлыя ўсмешкі! Мы заўсёды радыя гасцям!:) Пабачымся праз год на нашым свяце "Ехала Каляда з Полацку!"

536