Шукаю працу

Шукаю працу ў гістарычныv альбо гісторыка-краязнаўчым музеі.
Аб сабе:
Я, Белабровік Дзмітрый Алегавіч, 1987 г.н. у 2007 г. паступіў у МДУ імя А.А. Куляшова на гістарычны факультэт па спецыяльнасці “археалогія”. З першых тыдняў пачаў прымаць удзел у археалагічных экспедыцыях, якія праводзіліся кафедрай археалогіі. Навуковай дзейнасцю пачаў займацца з 3-га курсу. Прыняў удзел у шэрагу навуковых і навукова-практычных канферэнцыях як рэгіянальных, так і замежных. На 5-м курсе перамог у абласным конкурсе навуковых работ студэнтаў і аспірантаў у намінацыі “псіхолага-педагагічнае забеспячэнне рэгіянальнай сістэмы адукацыі” з навуковай працай “Мамантавае збіральніцтва” на тэрыторыі Магілёўскага Падняпроўя”.

У 2012 г. паспяхова скончыў ВНУ і паступіў у магістратуру. Падчас навучання ў магістратуры выйграў грант “Палеалітычныя помнікі Магілёўскага Падняпроўя”, у рамках якога была распрацавана і напісана на мове Delfi праграма “Палеаліт Магілёўскага Падняпроўя”.

У 2013 г. атрымаў ступень магістра гістарычных навук; Дазвол на правядзенне арехалагічных работ па форме №3 і ў тым жа годзе паступіў у аспірантуру ІГ НАН Беларусі. Падчас правядзення археалагічных даследаванняў быў абследаваны шэраг помнікаў археалогіі каменнага веку і выяўлена новая стаянка часоў неаліту.
У наступныя гады даследаванні Пасожскага рэгіёну былі працягнуты па Дазволу (форма №2).
У 2016 г. паспяхова скончыў аспірантуру і атрымаў кваліфікацыю “даследчык”.

На сённяшні дзень маю каля 30 апублікаваных артыкулаў, у тым ліку 2 у рэцэнзіруемых выданнях, якія рэкамендаваны ВАК, 9 у замежных выданнях; акт укаранненя; грант Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Кантактны нумар +375 44 79 47 555



® а также