Сумесная выстава "Па слядах графаў Броэль-Плятэраў: ад Краславы да Браслава"

Сумесная выстава Браслаўскага гісторыка-краязнаўчага музея і Краслаўскага гістарычнага і мастацкага музея (Латвія).Выстава прысвечана гісторыі графсакага роду Броэль-Плятэраў ў Краславе і Браслаўшчыне.

Пагадненне аб супрацоўніцтве, падпісанае два гады назад паміж калектывамі Браслаўскага аб’яднання музеяў і Краслаўскага гістарычнага і мастацкага музея напаўняецца канкрэтнымі мерапрыемствамі. Летась, напрыклад, латышскія навукоўцы бралі ўдзел у канферэнцыях “Браслаўскія чытанні”, “Музей і грамадства. Кропкі датыкнення”, а ў сябе прымалі выставу браслаўскай майстрыхі Наталлі Парахневіч “Колеры натхнення”. І гэты год пачалі з рэалізацыі сумесных праектаў. У лютым па запрашэнні сяброў з Латвіі дзве ўдзельніцы народнага клуба “Ля возера” Наталля Парахневіч і Ларыса Дарафейчык на працягу двух дзён праводзілі ў Краславе майстар-класы па ткацтве паясоў і лапікавым шыцці. Завіталі да іх больш за сто чалавек – члены “Акадэміі сіньёраў” і мясцовыя школьнікі.

– Сустрэчы з беларусамі ў Латвіі і карэннымі жыхарамі былі напоўнены пазітывам,-- падзялілася ўражаннямі кіраўнік клуба Наталля Парахневіч.—Яны вучыліся ў нас, а мы – у іх. Цікава было ўсім.

Тамары ПАШКЕВІЧ. "Витебские вести"

А днямі ў Браслаў завітала дэлегацыя з Краславы. Згодна з дамоўленасцю музейшчыкі памежных тэрыторый разгарнулі ў гісторыка-краязнаўчым музеі сумесную выставу, якая распавядае пра знакаміты род Броэль-Плятараў, прадстаўнікі якога мелі ўладанні па два бакі Заходняй Дзвіны і пакінулі свой след у гісторыі некалькіх краін.

Работнікі краслаўскага і браслаўскага музеяў правялі экскурсію па экспазіцыі, расказалі прысутным шмат цікавых фактаў з жыцця графскага роду і, у прыватнасці, Эміліі Плятар.

Наступная сустрэча калегаў адбудзецца ў Краславе, дзе ў чэрвені пройдзе навукова-краязнаўчая канферэнцыя.

460