На вечарыну памяці запрашае Краязнаўчы музей

Сёння, 6 красавіка, у 14-00 Краязнаўчы музей Полацка запрашае ўсіх жадаючых на мерапрыемства з нагоды 50-годдзя з дня зацвярджэння звання "Ганаровы грамадзянін горада Полацка". У музейнай гасцёўні збяруцца прадстаўнікі розных пакаленняў, зацікаўленныя ў гісторыі Полаччыны. На сустрэчу запрошаны дзеці і ўнукі, сябры і добрыя знаёмыя Ганаровых палачан горада Полацка, якія атрымалі пачэснае званне ў далёкім 1967 г.
550